І зноў у садку свята! На гэты раз - Вячоркі! Мы вырашылі даведацца ў нашых маленькіх выхаванцаў, што ім найбольш спадабалася. Ведаеце, а ўражанні засталіся самыя разнастайныя!
Дзіма Крыцкі:
-Мне спадабался таўчы ў карыце зерне!
Яна Шэстакова:
-А мне беларуская гульня "Падушачка"!
Улада Базылева:
-Мне вельмі спадабалася песня "Цяплынь"!
Рома Вавілаў:
-А я люблю майстраваць розныя рэчы, а яшчэ пець прыпеўкі!
Лера Наезжая:
-А мне прасці пужаль на пралцы!
Добрае адбылося свята! А галоўнае, што ва ўспамінах маленькіх выхаванцаў назаўжды застануцца малюнкі глыбокай даўніны пра жыццё і быт нашага беларускага народа!