РусскийБеларускiEnglish

 

Государственное учреждение образования   

"Ясли-сад агрогородка Кадино"

 

Главная | Структура | Одно окно | Об учреждении | Инновация | Для детей | Родителям | Виртуальный методический кабинет | Сервисы | Попечительский совет | Фотогалерея | Профсоюз

 

Меню раздела

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Прывітанне, мае маленькія сябры!

                          Гэта я – снегавічок!   

     Я нарадзіўся ў беларускім лесе і таму размаўляю толькі на сваёй роднай беларускай мове. Мае любімыя словы: «дзякуй», «калі ласка», «прабачце!», «будзьце ласкавы», «да пабачэння». А вы ведаеце гэтыя словы?

     Не хвалюйцеся, што зіма нейдзе заблыталася ў лесе. Хутка яна вернецца, і мы яшчэ паспеем з вамі пакатацца на санках, на лыжах і нават стаць на канькі.

     А пакуль пачытайце тое, што я вам падрыхтаваў.

                                                   Снежны дзед

Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы —
Па двары кацілі ўтрох
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук уткнулі палкі,
Вочы — вугалю кавалкі,
Нос — чарэпак з гладыша,
Барада — шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады! 
                             Ніл Гілевіч  

Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.
– Мамачка-галубка! – просіць сын так міла.
– Можа б, ты на рэчку пагуляць пусціла?
Я не буду доўга, зараз жа вярнуся,
Трошачкі на рэчцы ў санках паважуся.
– Ну, ідзі, пабегай, толькі апраніся
Ды, глядзі, ў палонку, сынку, не ўваліся.
Радасць і раздолле хлопчыку малому
І не пазайздросціць ён цяпер нікому!
                                                   Я. Колас
 

Калыханка Дзеда Барадзеда

Я хаджу па белым свеце
I гляджу, як вы жывеце.
Калi трэба – памагу,
Бо я ўсё рабiць магу.

Прыпеў:
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы свет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.

З вамi побач буду ўсюды,
Трэба цуды – зробiм цуды,
Трэба казка – раз, два, тры,
Вось i казка вам, сябры!

Вечарамi казкi баю,
Я ў запасе шмат iх маю.
А як прыйдзе казка ў сне,
Зноў кажыце: дзякуй мне…

Я хаджу па белым свеце –
Ваш найлепшы сябар, дзецi,
I вядома нават мне,
Што вы бачыце ўва сне.

       Калыханка 

Ой люлі, люлі, люлі,
Прыляцелі жураўлі. 
Журавелькі доўганогі
Не знайшлі сабе дарогі.
Яны селі на вароты, —
А вароты скрыгі… скрып…
Не будзіце нашу дзетку,
Наша дзетка спіць, спіць.

    Калыханка

Спі, мая кветачка,
Любая дзетачка,
Люльку пад грушаю
Ветрык пагушкае.

Мамка ў полі жне,
Татка валы пасе.
Татка пасе ўвесь дзень
І да цябе ня йдзе.

Мамка ў поле жаць,
Цябе не можа ўзяць,
Спі, мая кветачка,
Любая дзетачка.

Сні свой салодкі сон,
Сні свой чароўны сон.
Дзетка ўсміхаецца —
Сон падабаецца.

 

Адгадкі к загадкам ад Снегавiчка
1. Санкі, 2. Канькі, 3. Вецер, 4.Вецер, 5. Мароз, 6. Вавёрка, 7. Вавёрка, 8. Снегавік, 9. Воўк,  10. Зіма і Дзед Мароз, 11. Елка,  сасна, 12. Вавёрка, 13. Мароз, 14. Рабіна, 15. Неба, зоркі, Месяц, 16. Мароз, 17. Мароз, 18. Мароз, 19. Снег, 20. Сняжынкі, 21. Снег, 22. Снег, 23. Снег, 24. Снег, 25. Снег, 26. Снег, дождж, 27. Лёд, 28. Лядзяш, 29. Лядзяш, 30. Лёд у палонцы, 31. Год, месяцы, тыдні, дні.

 

 

 

      
      

 

Тел.: 8(0222)40-55-37, e-mail: sad-kadino@mogilev.edu.by, регистрационное свидетельство 790670700