РусскийБеларускiEnglish

 

Государственное учреждение образования   

"Ясли-сад агрогородка Кадино"

 

Главная | Структура | Одно окно | Об учреждении | Инновация | Для детей | Родителям | Виртуальный методический кабинет | Сервисы | Попечительский совет | Фотогалерея | Профсоюз

 

Меню раздела

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

 Прывітанне, мае маленькія сябры!

               Гэта я – снегавічок!   

      Зноў я завітаў да вас у госці, як я і абяцаў. Мая сяброўка Зіма па сакрэту мне казала, што ў лесе яе затрымаў злы воўк, які не хацеў снега, завірухі, бо так лепей знайсці яму ежу. Але Зіма ведала, што яе вельмі чакаюць дзеткі з дзіцячага садка. І таму к нам прыйшла сапраўдная Зіма са снегам i зімовыми гульнями.
     Калі вы любіце зімовую пару, тады  адгадайце  загадкі.
 
      Зiмовыя загадкi
1.Улетку адпачываюць,
   А ўзімку дзяцей катаюць.
                                         
2.Па сцяжыне, па дарозе
   Бегчы я ў іх не ў змозе
   І па снезе не ідуць,
  Лёд убачаць – і лятуць!

3.Гуляе ў полі, а не конь,
   Лётае на волі, а не птушка.

4.Не звер, а вые.

5.Без сякеры, без пілы, а масты будуе.
                                      
6.Спрытная, рудзенькая,
   Скача па галінках,
   Арэшкі збірае,
   Да зімы хавае.

7.Хатку, поўную грыбоў,
   Шышак і арэхаў горку
   У чаканні халадоў назапасіла …

8.Шар пастаўлены на шар,
   Нос чырвоны на ўвесь твар,
   Рот і вочы – вугалькі.
   Адгадайце, хто такі?

9.Калі вецер дзьме халодны,
   Ён блукае злы, галодны.

10.Прыйшла баба з вятрамі,
     З белымі снягамі.
    Прывяла з сабою
    Дзеда з барадою.

11.Дрэва — я. I з табой мы даўно знаёмыя.
     I вясной, і зімой я стаю зялёная.
 
12.Грыбкоў сабе насушыць,
     арэшкаў назбірае,
     Зіма сняжком цярушыць,
     а ёй — бяда малая.
 
13.Дрымучы лес
     На шкле парос -
     Намаляваў яго …
 
14.На снезе пушыстым царыца стаіць,
      У гронках агністых ззяе, гарыць.
                                     
15.Цёмна-сіняя рагожка
     Скрозь усеяна гарошкам, 
     Пасярод акрайчык хлеба.
     Хто адкажа так, як трэба?
 
16.Без сякеры, без кліна на рацэ мост зрабіў.
                                    
17.Пятрок ля варот цяпло ўвалок,
     сам не бяжыць,
     а стаячых не любіць.

18.Без рук малюе, без зубоў кусае.

19.Ляцеў птах, на ваду - бах.
     Вады не скалаціў, на дно патануў.
 
20. Ляцелі белыя гусі, крылля русы,
      ды нельга з іх па пёрушку вырваць.                             

 21.Па калені вады, а не нап'ешся.

22.Белы, а не цукар, без ног, а ідзе.

23.Сее, вее, рассявае, зімой сляды замятае.

24. З неба ўпаў, усю зямлю, як абрусам, заслаў.

25.Зімой грэе, вясной тлее,
      улетку памірае, увосень аджывае.

26.Ляцеў птах, на вароты - бах,
      прыляцеў каптур, сагнаў адтуль.

27.На вадзе родзіцца, а вады баіцца.

28.Зімой расце коранем уверх,
     а вясной памірае. Хто адгадае?

29.Са страхі морква вісіць,
     да зямлі не дастане,
     паху не мае, зімой вырастае.

30.Удзень шкло разбіта, а нанач устаўлена.

31.Стаіць дуб у чыстым полі, а на ім дванаццаць голляў,
     а на голлях, як заўсёды, пяцьдзесят і два гнязды.

     Па сем яек там ляжыць. Што гэта за дуб стаіць?

Адгадкi

 

 

 

      
      

 

Тел.: 8(0222)40-55-37, e-mail: sad-kadino@mogilev.edu.by, регистрационное свидетельство 790670700