Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.07.2017

Дакрануўшыся да вытокаў Купалля

У разгар сонечнага лета, калі так гулліва пырхаюць рознакаляровыя матылі і бясконца трашчаць конікі ў ДУА “Яслі-сад аграгарадка Кадзіна” прайшло

фальклорнае свята Купалле.

Да выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі завіталі ў госці Купалінка (Краснабаева А.С.) і Купаліш (Самсонава В.Л.), якія з асобым натхненнем пазнаёмілі ўсіх прысутных з паэтычнымі паданнямі, легендамі і абрадамі беларусаў. Дзеці с асалодай вадзілі карагоды, спявалі песні, пускаліся ў скокі.

У госці да іх прыйшла і сама спадарыня Лета (Рыжанкова М.М.). Лета-чырвонае нагадала пра традыцыі святкавання Купалля, цудадзейную ў купальскую ноч сілу дрэў, траў і кветак, якія надзяляліся дарам мовы, магчымасцю рухацца і нават перешэптвацца сваім лісцем.

Добры настрой не сапсавалі ні Ляшун (Бушлякова А.І.), ні Ведзьма (Ласоцкая С.І.). Як яны толькі не спрабавалі збіць выхаванцаў са “сцежак – дарожак”, але, канешне, нічога ў іх не атрымалася. Папараць – кветка знойдзена! А каб кожны быў шчаслівы ўсё жыццё, дзеці перадавалі яе з рук у рукі, жадаючы радасць і добрых адносін адзін аднаму.

Але на гэтым свята не скончылася! Наш Музыка (Ледзяева І.А.) працягваў песні граць і ўзначальваць карагоды каля кастра. Купаліна з Купалішам запалілі касцёр і кола. Раней лічылася, хто скокне вышэй і не дакранецца да полымя, будзе шчаслівым. З задавальненнем усе прыгалі праз вогнішча (імітацыю), нават сярод дарослых знайшлося шмат жадаючых, бо кожнаму хочацца быць счаслівым! І тут самае галоўнае: верыць у магічную і цудадзейную сілу, і гэта абавязкова збудзецца!

Разделы сайта