Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.23

Мой край завецца Беларусь

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Нашы выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй друку і даведаліся пра знакамітага земляка - першадрукара Францыска Скарыну - дзейнасць якога ўнесла вялікі ўклад у кнігадрукаванне ўсяго свету. Спявалі песні, чыталі вершы выдатных пісьменнікаў Беларусі - Янкі Купалы і Якуба Коласа, прадстаўлялі свае любімыя кнігі. 

Такія мерапрыемства садзейнічаюць выхаванню павагі да гістарычнай і літаратурнай спадчыны свайго народа, любові да кнігі, развіваюць пачуццё нацыянальнай годнасці, жаданне размаўляць на роднай мове.

Раздзелы сайта