Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.03.2020

Памяці славутага земляка Якуба Кірылавіча Усікава прысвячаецца!

Добрай традыцыяй ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад аграгарадка Кадзіна” стала правядзенне конкурсу чытальнікаў. У гэтым годзе ён быў прысвечаны 101-годдзю са Дня нараджэння нашага славутага земляка Якуба Кірылавіча Усікава. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы ад другой малодшай да старэйшай груп. Дзеці з захапленнем чыталі радкі вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Як прыгожа і меладычна гучыць беларуская мова з вуснаў нашых выхаванцаў: “Мы без мовы – быццам без душы, мова – наша багацце”. І мы павінны ганарыцца гэтым, павінны памятаць пра сваё паходжанне, і знаёміць нашых дзяцей са спадчынай беларускага народа.

Вядучыя паведалі выхаванцам аб прыродным багацці нашага аграгарадка, аб славутых жыхарах нашай зямлі. Больш за ўсё надалі ўвагу знакамітаму пісьменніку, драматургу і, галоўнае, нашаму славутаму земляку Усікаву Якубу Кірылавічу, які шмат год працаваў ва ўстанове адукацыі “Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова”, і адрадна, што выпускнікамі гэтай навучальнай установы сталі амаль усе нашы педагогі. Дзяцей пазнаёмілі з яго біяграфіяй і творчым шляхам. У сваім летапісу жыцця і творчасці “Сцежкамі мінулых гадоў”, які ён прысвяціў памяці свайго бацькі Усікава Кірыла Аўрамавіча і сваёй маці Усікавай (Буконкінай) Еўлампіі Фядосаўне, пісьменнік усхваляў наш аграгарадок Кадзіна, знакамітых людзей беларускай зямлі.

Ні адзін конкурс не абыходзіцца без журы. У гэтым годзе ім было вельмі складана вызначыць лепшага чытача. На прыканцы конкурсу журы доўга разважала і было вырашана ўручыць узнагароды ў розных намінацыях, кожны ўдзельнік атрымаў грамату. Савелій Спірчонак і Агата Шамсуддзін. (выхаванцы рознаўзроставай “А” групы) былі адмечаны аж у двух намінацыях “Самы юны выканаўца” і “За шчырасць выканання”, самымі лепшымі былі адзначаны – Арцём Сазонаў, Арцём Мудрагелаў (выхаванцы сярэдняй групы) і Каця Шалабанава (рознаўзроставая “Б” група).

Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў конкурсу і гледачоў стаў падарунак ад дзяўчынак старэйшай і сярэдняй груп – танцы “Тальяначка” і “Беларусь”. І мы дакладна ведаем, што ў кожным маленькім сэрцы засталася часціца любові да роднага краю. Мы заўсёды імкнемся да аднаго, каб кожны жыхар, дарослы ці малы, ведалі гісторыю сваёй малой Радзімы, шанавалі родную мову і паважалі жыхароў свайго аграгарадка.

Разделы сайта