Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

О выборе языка обучения и воспитания

Паважаныя бацькі!

Згодна з артыкулам 82 Кодэкса Рэспулікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Таксама ў пунктах 23 і 24  Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2022 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі" адзначана, што выбар мовы навучання і выхавання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Выбар мовы навучання і выхавання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 82 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў пры наяўнасці такой магчымасці. 

На тэрыторыі Магілеўскага раёна функцыянуюць 13 устаноў дашкольнай адукацыі з асноўнай беларускай мовай навучання і выхавання: ДУА “Дзіцячы сад аг.Рэчкі”, ДУА “Дзіцячы сад в.Міхалёва”, ДУА “Дзіцячы сад в.Сумарокава”, ДУА “Дзіцячы сад в.Грыбаны”, ДУА “Бракаўская сярэдняя школа імя А.Ф.Шэнцовай”, ДУА “Вендаражская сярэдняя школа імя М.Я.Раманькова”, ДУА “Махаўская сярэдняя школа”, ДУА “Мастоцская сярэдняя школа”, ДУА “Сідаравіцкая сярэдняя школа імя І.Ф.Гуркова”, ДУА “Семукацкая сярэдняя школа”, ДУА “Сухарэўская сярэдняя школа імя Ю.М.Двужыльнага”, ДУА “Хонаўская сярэдняя школа”, ДУА “Пашкаўская сярэдняя школа”.

Падрабязную інфармацыю аб установах адукацыі Магілёўскага раёна можна атрымаць на іх сайтах.

На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі” у рэгістрацыйна-кантрольную форму (адміністрацыйная працэдура 6.6.) унесены рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўнаплетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Разделы сайта