Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.03.2019

Каб гучала беларуская мова!

Як вядома, рака пачынаецца з ручаёў, у дрэва ёсць карані, а чалавечая годнасць нараджаецца з глыбокай вернасці да сваёй Радзімы, з павагі да яе спадчыны, з ведання сваёй гісторыі, з любові да роднай мовы. Гэта самыя неабходныя ўмовы, каб быць сапраўднымі людзьмі. І ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад аграгарадка Кадзіна” педагогі ствараюць спрыяльныя ўмовы, каб выхаванцы і іх бацькі ведалі і шанавалі сваю гісторыю, любілі і размаўлялі на роднай мове.

У рамках беларускамоўнага дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўжо з самай раніцы педагогі сустракалі бацькоў разам з выхаванцамі, вітаючы і размаўляючы з імі на беларускай мове. У радаснай атмасферы кожны змог прадэманстраваць і паглыбіць сваё веданне беларускай мовы, бо пытанні, якія задавалі нашы прыгажуні-беларусачкі, былі самыя разнастайныя: як па-беларуску гучаць словы “спасибо”, “любовь”, “доброе утро”, “друг”, “надежда” ...

Працягам дня стаў конкурс чытальнікаў «Ад гісторыі да сучаснасці», дзе з сяброўскім, цёплым настроем выхаванцы сярэдняй групы чыталі вершы беларускіх паэтаў пра сваю Радзіму, пра яе прыгажосць і пра каханне да яе. З вуснаў выхаванцаў прагучалі вершы такіх аўтараў, як Васіль Жуковіч, Паўлюк Прануза, Алесь Бадак, Эдзі Агняцвет, Сяргей Сокалаў-Воюш, Ніл Гілевіч і інш. Выхаванцы даведаліся шмат цікавага пра сваю родную краіну, пра яе прыроду і гісторыю. Пачулі і пра такіх выдатных землякоў як Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Янка Купала і Якуб Колас.

Кожны ўдзельнік конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі. За асаблівую выразнасць і артыстычнасць гледачамі і журы былі адзначаны Любімава Дзіяна, Заблоцкі Кірыл, Лаўрэнава Дарына. Не першы год удзельнічае ў конкурсе Шалабанава Кацярына, якая зноў змагла ўразіць усіх прысутных сваім яскравым чытаннем, шчырым гучаннем нашай мілагучнай роднай мовы. І вельмі прыемна, што на тварах выхаванцаў можна было ўбачыць пачуццё гонару за сваю краіну і народ.

Разделы сайта