Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.05.2020

Пра вайну мне расказала кніга...

Вялікая Айчынная вайна... Шмат часу прайшло з той пары, але памяць жыве!.. Прозвішчы, загінуўшых герояў, – на помніках і абелісках... іх подзвігі залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю.  Сёння аб гэтым шмат расказваецца ў дакументальных і мастацкіх кінастужках, але пазнаваўчай крыніцай была і застаецца кніга.

Напярэдадні знамянальнай для ўсіх даты – 75-годдзя ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ – супрацоўнікі, выхаванцы і іх бацькі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад аграгарадка Кадзіна” не засталіся ў баку і прынялі ўдзел у сумесным праекце рэдакцыі газеты “Прыдняпроўская ніва” “Пра вайну мне расказала кніга…”, на старонках якой яны падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытанага аб тых страшных падзеях. Ідэю праекта падказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Эдуардаўна Тарасенка.

Чаму менавіта апавяданне Міхася Лынькова «Міколка-паравоз» так запала мне ў сэрца з самага дзяцінства? Мабыць, таму, што духоўная сіла галоўнага героя – маленькага Міколкі – не давала пакою. Зусім малым ён ва ўласныя вочы бачыў жах вайны, але нават тады, калі не хапала сіл ісці далей, ён працягваў змагацца нават з самім сабой. Моцнае жаданнне перамагчы, давала веру ў перамогу! Гэта сапраўдны прыклад гераізму, прыклад бязмежнай любові да роднай зямлі і сваёй краіны.

   Рыжанкова М.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі першай малодшай групы 

Кніга «Памяць»... Колькі горкіх слёз захоўвае гэта кніга, колькі пакалечаных людскіх лёсаў, знішчаных гарадоў і вёсак! Спісы, лічбы, хроніка… прапаўшыя бяз вестак, захаваныя землякі, удзельнікі партызанскага руху… Вайна цяжка і балюча ўвайшла ў кожнаю хату, кожную сям’ю, да болі дакрануўшыся да сэрца… Лічбы, лічбы, а за імі – дзеці і іх бацькі, для якіх жыццё скончылася, так і не пачаўшыся!..

Андрэй Анастасьеў, бацька выхаванца першай малодшай групы

                        

Апавяданне Віктара Дайліда «Мы вернемся» да болі кранае сэрца… Жахі ваенных дзён, цяжкае развітанне з бацькамі, глубокае асэнсаванне жыцця… На вайне – дзеці…

Ці магчыма ўявіць сабе сёння, што тваё дзіця стане ў адзін строй з бацькамі і са зброяй у руках пойдзе на ворага?! Нясцерпны боль… Безумоўна, я абавязкова паклапачуся, каб мая крывіначка не ведала жахаў вайны. Кнігу с паліцы не здыму! Хай будзе напамінам аб тых жудасных падзеях! А калі падрасце мая Васіліса, разам яшчэ і яшчэ раз звернемся да гэтых, напоўненых болем, старонак.

 Вольга Баяркіна, маці выхаванца першай малодшай групы

               

Нясцерпны боль страт, горыч праклятай вайны з'едлівым дымам лёг ў кожны радок аповесці Івана Шамякіна «Трывожнае шчасце». Немагчыма перадаць гераізм кожнага, хто заспеў тую вайну, хто грудзьмі стаяў, але не здаўся...

Галоўныя героі (Пётр і Саша) толькі адчулі асалоду сямейнага шчасця, але вайна парушыла ўсе думкі і мары… Калі Пётр пайшоў на фронт, Саша засталася на акупіраванай тэрыторыі з грудным дзіця, яна абяцала жыць і зрабіць ўсё, каб толькі завахаць іх любімае немаўляці…

Адвага, гераізм юнакоў і дзяўчат, багацце духоўнага свету, святасць сяброўства і вернасць кахання – вось чаму павінны і мы вучыць нашых дзяцей!

Бацькі выхаванца першай малодшай групы Крукоўскай Варвары    

У зборніку “Пагоня” Івана Пташнікава мая любімая аповесць “Найдорф”, бо менавіта ў ёй аўтар праўдзіва ўзнаўляе жыццё народа ў апошнія гады вайны.

“Найдорф” – назва і беларускай, і нямецкай вёскі, адкуль родам адзін з палонных немцаў. Гэта сваеасаблівы сімвал таго новага жыцця, якое павінна наступіць пасля вайны, жыцця, цана якому міл`ёны пакалечаных лёсаў.

“Найдорф” застанецца ў памяці кожнага чытача, таму што аўтар так поўна і маляўніча раскрыў душу свайго народа, свет яго дум, надзей, спадзяванняў на кантрасце мірных часоў і ваеннага жыцця як шчасця і вялікай бяды. 

                           Свірыдзенка А.А., педагог-псіхолаг

                         

Іван Андрэевіч Муравейка - удзельнік Вялікай Айчынай вайны. Пра што ж можа быць яго кніга "Я –Іван з Беларусі"? Безумоўна, аб перажытым, што хвалюе памяць… У кнізе прадстаўлены розныя жарны: апавяданні, нарысы, вершы, – і кожны радок хвалюе маё сэрца. Сярод герояў– франтавыя сябры аўтара: радавыя, камандзіры, медыкі, журналісты, пісьменнікі… Чытаеш і трымцяць ад страху рукі…

Я лічу, што прачытаўшы яе, кожны з нас будзе па-іншаму ўспрымаць апавяданні аб подзвігах звычайных людзей і аб тым, якую цану заплацілі нашы продкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Упэўнена, што людзі інакш пачнуць успрымаць жыццё і адносіцца адзін да другога з большай павай і цярпімасцю.

 Багародава В.Ю., настаўнік-дыфектолаг 

Разделы сайта