Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.11.2022

Да 140 - годдзя з Дня нараджэння знакамітых беларускіх класікаў Я.Купалы і Я.Коласа

У межах рэалізацыі міні-праекта "Фарміраванне асноў грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі выхаванцаў праз вывучэнне сацыяльных і гісторыка-культурных аб'ектаў Магілёўскага раёна" рэспубліканскага інавацыйнага праекта "Укараненне сеткавай мадэлі грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі выхаванцаў: рэгіанальная мадэль" выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад аграгарадка Кадзіна" у памяць аб 140-годдзі з Дня нараджэння знакамітых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа наведалі Кадзінскую вясковую бібліятэку.

Работнік бібліятэкі (Авецян А.Г.) пазнаёміў дзяцей з калекцыяй кніг, часопісаў, правіламі абыходжання з кнігамі, даў парады, як правільна выбіраць кнігі і як сябе весці ў чытальнай зале. Вядома, асаблівыя ўраджанні пакінула выстава, прысвечаная беларускай літаратурнай спадчыне – пяснярам беларускай зямлі, творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Выхаванцы з вялікай асалодай знаёміліся з эпізодамі жыцця і творчасці вялікіх класікаў, гарталі ілюстраваныя кнігі, віртуальна прайшліся па сцежкам іх Малай радзімы.

Пакідаць бібліятэку дзецям не хацелася, і яны паабяцалі вярнуцца назад разам з бацькамі, і слова сваё стрымалі.

Вельмі важна далучаць дзяцей да кніжнай культуры, развіваць іх слоўнікавы запас, выхоўваць пісьменнага чалавека, бо далучэнне дзяцей да мастацкага слова садзейнічае выхаванню павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны нашай краіны.

Разделы сайта